Танец кахання
Пасля якіх усё губляе сэнс.
Твой позірк громам разбудзіў вясеннім
І затуманіў сэрца пахам бэз.
А за плячыма палавіна лета
І палавінкі нашага жыцця.
Я, нават, думаць не магла, што гэта
З,явілася каханне з небыцця.
Яно злучыла моцна ашы рукі,
Мне ад цябе не адарваць вачэй.
А ў сэрцы зноў гучаць кахання гукі,
Усё мацней гучаць, усё мацней.
І, страціўшы прытомнасць, мы з табою
Так прыраслі адзін да аднаго,
Што зноў і зноў танцуем пад луною
Кахання танец – не спыніць яго!
Свидетельство о публикации №124022704556