Начное частаванне

Філіжанка, а ў ёй - знічка.
Хлеб духмяны, на ім - мёд.
Маладзік, бы завушнічка,
У небе - зорак карагод.

Пах сунічнага варэння
Напаўняе ўвесь сусвет.
Час начнога частавання
З цемрай, мяккаю, як плед.

Імбрык жмецца да вакенца,
Стрэлкі ходзікаў бягуць.
Ноч з гарбатай смачна п'ецца!
Мне да ранку не заснуць.


Рецензии