Фотаздымак

Цэлы дзень білет шукала
Я ў шуфлядачках стала
І пацёрты фотаздымак
Нечакана там знайшла.
Вось гляджу на здымак гэты…
Усё даўным – даўно прайшло,
Але раптам зноўку лета
У сэрцы з болем ажыло.
Проста рэчка, проста сонца,
Проста вельмі жаркі дзень.
Але, страціўшы прытомнасць,
Я гладзела на цябе…
За акном бушуе вецер,
Кроплі коцяцца па шкле.
Ты не ведаў, што у свеце
Быў адзіны для мяне.
 


Рецензии