Лясны троль
Ён вандроўцаў знішчыў нямала.
Дзень сядзіць пад карэннем ялін
Без сяброў, без сям’і. Адзін.
Паляваць пачынае начной парой
Сквапны, хітры, жахлівы троль.
На паверхню вылезе, гучна ўдыхне:
Гэтай ноччу ён пілігрыма заб’е,
Завалодае жменяй манет залатых
І пад дубам на ўзлессі схавае іх;
Дзень цярпліва ў схованцы будзе чакаць,
Каб у цемры зноўку пачаць паляваць.
Чуеш? Ціха між елак ідзе за табой
Бессардэчны забойца - лясны троль.
Свидетельство о публикации №124022601420