Успомнiш ты не раз сцяжыны...
Успомніш ты не раз сцяжыны
Айчыны любае сваёй,
І даўкі смак крыві каліны,
І арабіну - пад гарой.
Яшчэ успомніш тры асіны -
За веснічкамі, дзвюх бяроз,
Калі дзьмуў вецер, галасіны...
І не стрымаеш горкіх слёз
На той засмучанай дарозе,
Дзе не вядуць сляды назад,
Дзе ліст апошні на бярозе -
У твой апошні лістапад.
Там ні паэзіі, ні прозе,
Ні слову ўжо не будзеш рад...
01. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022500525