Ценьiя-змяраемкрок
Цень і я - змяраем крок,
Стомленыя валацугі.
Цягне ён мяне ў свой бок,
Я яго ў другі. Па кругу
Так і ходзім дзень за днём,
Бы скаваныя навекі,
Так і па жыцці брыдзём -
Цені два, два чалавекі.
А калі я знікну першы,
Дык і ён пакіне дом.
Застануцца толькі вершы
Ценем над маім сталом.
04. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022502937