Iмёны народжаных нашых дзяцей...

***
Імёны народжаных нашых дзяцей
Няхай супадаюць з надзеяй людзей
На вольную волю, свабоду радзімы,
На росквіт культуры і мовы адзінай,
На светлае заўтра і сённяшні дзень,
Бы ў сонечны поўдзень - з усмешкаю цень.
Няхай супадаюць імёны надзей
З імёнамі нашых шчаслівых дзяцей...

04. 02. 2024 г.


Рецензии