Са святам роднай мовы

(Пра роднае слова)

О, колькі шчырых слоў пра мову
З народных вуснаў прагучала!
Цябе! Твая Вялікасць слова!
На трон зямля каранавала!

Спакон вякоў крылом бусліным
Цябе да сэрцайка туліла
Матуля родная, Айчына,
І “ Толькі будзь!” сусвет маліла...

Цябе сыны ўслаўлялі, дочкі,
З табой сыходзілі ў святлістасць,
Плялі вянкі купальскай ночкай
І бласлаўлялі тваю літасць...

Без мілагучнай роднай мовы
І нас не звалі б беларусы.
Падмурак - ты наш і аснова
Сярод зямнога землятрусу.

Любоў – ты, вера і надзея,
Бо шлях заўжды з табою зорны.
Тваё гучанне душу грэе,
Як благавейны звон саборны.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →