З днём роднай мовы!

З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ, ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ! МЫ ЖЫВЕМ, ПАВАЖАНЫЯ СУСВЕТАМ, ПАКУЛЬ ЖЫВЕ СЛОВА РОДНАЙ БЕЛАРУСІ, ПАКУЛЬ ЯЕ ПАВАЖАЕМ І ЎШАНОЎВАЕМ МЫ. НЯХАЙ ВАША ЛЮБОЎ ДА БАЦЬКОЎСКАЙ ЗЯМЛІ, ДА МОВЫ МАТУЛІ НІКОЛІ НЕ ЗГАСНЕ. СА СВЯТАМ, ЛЮБЫЯ БЕЛАРУСЫ!



Вялікія словы матулінай мовы
Ляцяць ад двара да двара,
І з вуснаў ліецца лагодна размова
З часцінкамі шчасця, дабра.

Жыве родны край, ганарыцца Купалы
І Коласа творамі, працаю іх,
Ды тымі, хто ўзнёсла ўкладае нямала
Для роднай зямлі, для нашчадкаў сваіх.

На творах Лынькова, Шамякіна, Броўкі
З любоўю расце моладзь наша спрадвек.
 І па-беларуску спяваюць салоўкі,
Каб ведаў аб тым на Зямлі чалавек.

Шапоча ціхутка трава маладая
Рачулцы маленькай з чысцюткай вадой,
Што родная мова – крынічка святая…
Схіляецца з гонарам нізка прад ёй.

І будзе заўжды беларуская мова
Квітнець, жыць у сэрцах людскіх
Таму, што яе беларусы гатовы
Трымаць на далонях сваіх.

Таму, што яна – сэнс жыцця і сэнс лёсу
Усёй беларускай зямлі:
Лугоў і лясоў, ніў і рэчак, пакосаў,
З якіх продкаў сцежкі вялі.

                21.02.2024 г.


Рецензии