Высновы
У маленькай і утульнай роднай хаце.
І гучалі яе словы так прывычна
На прыгожай меладычнай мове зычнай.
А пасля бабуля ў люльцы калыхала
І на роднай мове казкай забаўляла.
Дзед чытаў мне перад сном на роднай мове
І складаліся ў душу яго высновы.
На вучобу праваджалі ўсе суседзі
І жадалі пабываць у вучоным свеце.
Вось вучыць пачаў я дбайна ўсе навукі:
Паўтараў чужыя сказы, словы, гукі.
Ш губляцца сталі недзе тыя словы,
Што калісьці дзед казаў на роднай мове.
Вось і вырашыў я ў вёску навітацца,
Каб на роднае сваё не забывацца.
Толькі пуста і няўтульна стала ў хаце
І, як знак з жыцця былога – хустка маці…
Дзе ж цяпер шукаць вытокі роднай мовы,
Як успомніць тыя дзедавы высновы?
2024.
Свидетельство о публикации №124022102838