Думка-песня

Думка-песня арлянятам
Узлятае ў вышыню.
Весялушкаю зацятай
Разрывае цішыню.

Гэта песня як прызнанне,
Споведзь чыстае душы.
Як трыснёга калыханне,
Заспяваеш – не грашы!

Песня – радасць, песня – байка,
Сэрца шчырага наказ.
Плача, ные балалайка –
Жальба, што не напаказ.

Песня – добрая гаворка,
З ёй размову павядзі.
Стан калі твой надта ж горкі,
Песню-скруху завядзі.

Думка-песня арлянятам
Хуткі набярэ разгон.
Весялушкаю зацятай
Сэрца забярэ ў палон.


Рецензии