Я нiколi не сумую

Я  ніколі  не  сумую,
Разам з ветрыкам вандрую,
Разам з сонейкам пяю,
Я кахаю  вас, люблю!
Мой цудоўны,любы край,
Сустракае  нібы рай
Ды з духмяным караваем,
Калі ўлетку прыязжаем.
А з валошкаў і вяночак
Упрыгожвае  дзянёчак!
І жытнёвы колас вабіць,
Ён сябруе з сонцам мабыць,
Калыхаецца  у  полі,
І не знойдзеш лепшай долі.
Які прыгожы гэты край,
Ён дУшу грэе, так і знай!


Рецензии