Зярнятка

Зярнятка з беларускаю душою
Не ў стане прарасці і зарунець.
Пакрылася яно крывёй, іржою --
Скалола думкі аб праменняў медзь.
 
Надзея не адродзіцца без веры,
Карэннямі ў зямлі не прарасце.
Куды ні глянь -- зачыненыя дзверы --
Няма каму маліцца аб Хрысце.

Зямля чакае ў думках адраджэння
І веры той, што моцы ёй дае.
Калі ў душы народзіцца цячэнне --
Тады да Бога з'явіцца давер.

Ну, а пакуль -- мы страчваем святыні
І ад святла ў цямрэчу робім крок.
Зярнятка наша без надзеі стыне --
Яно штодня надзей губляе зрок.

Калі ж мы ўсе спасцігнем мудрасць продкаў,
Навучымся не браць, а аддаваць,
Каб зерне ў глебе цвіллю не прагоркла,
А прарасло: змагло нам колас даць.

08.02.2020.


Рецензии