Дровы

Прыціхлі дровы на двары --
Альха, бяроза, вяз і дуб
Чакаюць лепшае пары,
Калі да іх я падыду.

Альху калоць -- тут я мастак --
Магу за грошы і за так.
Галоўнае, каб у альхі
Камель быў роўны, не сухі.

Калун узнімеш па-над ёй --
А ён, нібы па маслу нож,
Уб'ецца ў дрэва з галавой,
Прашэпча: хіба ж я нягож?

Кажу я сябру-калуну:
Пасёк ты, братка, шмат калод:
Глядзеў на сонца, на луну,
Сукамі думкі пакалоў.

Цябе вастрыў я шмат разоў,
Трымаў ля печкі ў мокры год.
А ты калоў мне дровы зноў,
Хадзіў са мною у паход.

За час, што мы з табой сябры,
Ты не падвёў мяне, а ні...
Калоды ўбачыўшы абрыў
Біў, нібы майстра, па камлі.

-- Ой, не кажы так, чалавек!
-- Я без тваіх магутных рук
Галінку б нават не пасек,
А што тады казаць пра сук?

-- Пакуль мы ёсьць -- нясём дабро.
-- На век наш, братка, хопіць дроў.


Рецензии