Мне радасна

Мне радасна на сэрцы ад таго,
Што новы дзень світанкам усміхнуўся,
Што на вяршынях прыпяцкіх стагоў
Зіхціць вясёлкай мара Беларусі.

Мне радасна глядзець на плынь вады,
Што хвалі, бы штандары, узнімае.
Страсае дуб да долу жалуды --
Гаворыць ім, каб прараслі у маі.

Мне радасна, калі жыццёвы след
Расою ранняй да зямлі прыбіты.
Тут кожны куст -- і сябар, і сусед,
Які вартуе хвалі і ракіты.

Мне радасна, калі ты кажаш мне,
Што сэрцам закахалася ў Палессе.
Калі б не ты -- я радасці б не меў
І жураўлём крычаў у паднябессі.

16.02.2020.


Рецензии