Стасунк

Як Фрэдэрык не ведае, чаму Міранда
Называе яго Калібанам,
Так і ты не ведаеш, што кажаш,
Калі называеш сябе Ахілесам.

Яшчэ пару год таму,
Я б аддаў усё,
Каб называць цябе так.
Ваяр, герой, першы
З ахейцаў.
Але зараз,
Зараз я ведаю,
Што каханне Ахіла –
Смерць.

І Міранда ведае, што ў гэтай
Гісторыі не будзе шчаслівага канца.
Так і я прашу цябе пазбавіць
Мяне такога лёсу.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →