Я эурапеец

* на мэлёдыю «Bella chao»

Я эўрапеец, а не ардынец.
Я беларус, беларус, Беларусі сын.
Яе спакой я абараняю
ад безсаромных брэхуноў.

Аднойчы рана, расплюшчыў вочы,
пабачыў ворагаў і цівуноў наўкол.
Асэнсаваў я і разумею,
што трэба іх перамагчы.

Яны паўсюды. Яны са зброяй.
Яны рабуюць звычайны сумленны люд,
усіх катуюць і забіваюць,
хто прагне вольна, годна жыць.

Адзіны шлях мой - да партызанаў,
бо супраць моцы патрэбна таксама моц.
З братамі разам рыхтуем войска.
Чакае нас смяротны бой.

Калі прагонім мы акупантаў.
збудуем добры, сумленны, спакойны свет,
дзе жыць без жаху пачнуць жанчыны,
сусед з суседам сябраваць.

Калі загіну я ў партызанах
за волю, долю, павагу і лепшы лёс,
няхай каханка па мне паплача
і прыме родная зямля.

15.02.2024.


Рецензии
Спявайце!

Сергей Суконнов   05.03.2024 01:20   Заявить о нарушении