Скача i плача

 Шчасце й горачка
Поруч разам ідуць.
Нібы з горачкі
Гады нашы бягуць.
А жыццё пражыць –
Трэба перажыць
І цяжкую работу,
І дурную ляноту,
І журбу, і турботу.

Э-эх! Палавіна свету скача, палавіна плача.
Палавіна свету плача, палавіна скача.

 Радасць ды бяда
Адна за другой
Разам заўсягда
Ходзяць за табой.
Радасцю пасмейся,
Бядою залейся.
Не сумуй ад былога,
Бо такая дарога
Да ўсявышняга Бога.

 Навучы дзяцей
Сям’ю берагчы,
Не губляць надзей
Ні ўдзень, ні ўначы.
Перадай любоў
Да родных краёў.
Каб жыцця вечны круг
Не спыніў бы свой рух,
Каб бадзёрым быў дух.

 Ў горы, ды ў журбе
Не згубі сябе.
Дзяржыся крапчэй
Дарагіх вачэй.
Любі, паважай,
І не забывай
Сярод ўсіх падзей
Дарагіх людзей.

2022г.
Эдуард Кавальчук

P.s. Песня напісана паводле беларускай народнай прымаўкі:
"Палавіна свету скача, палавіна плача".

"У нескладовае" напісана па гучанню.

Усім шчасця і здароўя.


Рецензии