Надзея

*М.М.*

Чысцютка-сінія азёры - твае вочы -
Вабяць агеньчыкам пякучым да сябе.
Іх мігатлівае святло праз цемрадзь ночы
Яму не раз прымроіцца яшчэ.

Усмешка-водбліск і світальнай песні словы
Падкажуць, дзе спакой загублены знайсці.
А раптам позірк твой лагодна-прамянёвы
Стане зіхоткім ліхтаром ў яго жыцці?

1996

Фота аўтара


Рецензии