Непрадказальнасць

*М.М.*

Непрадказальнасцю  сваёй здзіўляе снежань:
Звычайны вечар напаўняе хваляваннем.
Увесці нельга ў зман пачуцці і жаданні, -
Значыць была сустрэча ваша непазбежнай.

Перад вачыма мітусіліся разгульна
Блішчаста-мокрыя сняжынкі ў карагодзе,
Нарэшце сцішылася думак-мар разводдзе,
І побач з ім душа адчула сябе ўтульна.

Ва ўсеабдымнай цішыні - агнёў стракатасць,
Плылі два цені ўздоўж па сцежцы волкай,
Не заўважаючы нічога за гаворкай,
Што ім прыносіла затоеную радасць.

05.01.2024

Фота аўтара


Рецензии