Хто-небудзь ведае?

Словы губляюць моц. Гэта пытанне веры.
Ці мае ўладу нехта даўно памерлы?

Сціраюцца межы паміж гадамі, мірамі…
Што не так, людзі, з намі?

Вечнае раптам стала зусім нестабільным,
Цьмяным, хвілінным.

Мы крочым не ўперад, а цвёрда назад.
Хто-небудзь ведае, як спыніць гэты парад?


Рецензии