Прываражы мяне, вядзьмак

Прываражы мяне, вядзьмак.
Хачу адчуць я магію кахання,
Калі на вуснах іншых вуснаў смак
І млееш ад надзеі на спатканне.

Наваражы дачку, траіх сыноў,
Вялікі дом ля соннай, тонкай рэчкі,
За домам - сад, дзе ў зелені кустоў
На гронках ззяюць чырванню парэчкі.

Зрабі, вядзьмак, сваю ілюзію жывой,
Каб не было расчаравання,
І з радасцю пайду я за табой
І ў пір, і ў мір, і нават на закланне.


Рецензии