Дубы-дубочкi

Дзе лунае смех
Там шчасце жыве,
Ці то мароз і снег,
Ці кветкі ў траве.
Радасць, весялосць
З імі круглы год –
На то і маладосць,
Каб ладзіць карагод.

Ой, дубы-дубочкі,
Зялёны лісточкі,
Жалуды-бурштыны
Да красы дзяўчыны.
Маладыя годы
Водзяць карагоды,
Пад дубамі тымі
Шчасце для хлапчыны,
Пад дубамі тымі
Шчасце для дзяўчыны.

Праца ў нас гудзе –
Корміць месяц год.
Ўсяго ёсць на стале.
Вечарам карагод.
Праца не томіць,
Сэрца жджэ сустрэч.
Час будзе слёзы ліць,
Зараз жа слёзы прэч.


Рецензии