Прадвесце у прадвесне

І я памру калі цябе не стане,
Калі не будзе кветак і лугоў-
Не адаб'ецца у вачох світанне,
Не пацячэ ізноў па жылах кроў,

Не будуць птушкі лётаць па нябёсах
Па чорнае бясконцае начы
І дзеўчыны паспаляць свае косы,
У спробах зберагчы агонь начны...

Халодныя пустэльныя кватэры,
Дамы вакол парослыя травой.
Мярзотнаю травой ванітна-шэрай.
Сачыць за намі будуць чарнатой:

Сваёю чарнатой разбітых вокнаў
І холадам расчыненых дзвярэй.
І тхланню назапашанаю ўпотай,
На нас дыхне адтуль агідны звер.

І згубімся мы ў гэтым цемрашальстве,
Забудземся на звычаі свае,
І як расстрыгі без кута і паствы
Скалеем на няскошанай траве...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →