На ростанях Любовi - 29 -

Ледзяніста. Грукат. Прывід хаты.
Сталы снег у студзеньскія дні.
Хтось здарожыўся - арэ агні...
Люты сцюдзіць - валанцай зякраты.
       Як рыпучы, хмарны карабель
       Плёс раку беліць, сушу,
       Пазычае лёд, шчапляе грушу.
       Замець: абірае толькі бель,
Усюды скібы. Гарады. Сады.
Каб сысці, ісці з касцёла,
Замятуха рыне зыкі долу,
Ды арган стаўляе зноў масты:
       Тонка сэрца любіць. Не пакіне
       На пакручы сіверу зямлі,
       Тут на поўдзень мроі цяклі...
       Крым прыўкрасны. Абрыс Вільні...
Раз за разам. Млён гнуткі дубоў
Гартаваць нашчадкам, прывітанне
Даўніной: нацешыцца! спатканне -
Ганарысты бог другіх высноў.
       Мы з табой. Кроч, душа мая.
       Прага студзень, мрой краіну
       Нашай славы вытанчана - Вільню.
       Памяць тчэцца. Гэта памяць - я!


Рецензии