Фестываль

 Прысвячаецца фестывалю народнага гумара "Аўцюкі" і ўсім яго ўдзельнікам.
(Посвящается фестивалю народного юмора "Автюки" и всем его участникам.)


Фестываль “Аўцюкі ‘23”
Поўны жартаў, яскравых усмешак.
Тут ад ранняй да позняй пары
Не пусцее вяселля кілішак.

Песня радасці льецца згары,
Аддаецца гучнеючым рэхам.
Вас сустрэнуць на кожным двары
Добрым, ветлівым, лекавым смехам.


Для кагосці жыццё нібы мёд,
Для кагосці як кіслая сліва.
Аўцюкі дораць мноства нагод
Каб глядзець на жыццё жартаўліва.


Фестываль наш ідзе ўпярод,
Крочыць вельмі бадзёра і смела.
Яго любіць наш добры народ,
У ім моцная, светлая сіла.

Фестываль як салют адгрыміць
І запаліць у кожным агеньчык,
Не гасіце яго, хай гарыць –
Будзе грэць ён як сонца праменьчык.
 
31 лiпеня 2023 года
Эдуард Кавальчук
(Каласок)
 
P.s.
Кожны можа тут знайсці
Тое, што сагрэе сэрца.
І з сабою панясці
Шчасця поўнае вядзерца.

 


Рецензии