Ода натхненню

Натхненне, нібы першае каханне
І прадчуванне радасных сустрэч,
Дае грудзям свабоду для дыхання,
І крылы, каб не апускалі людзі  плеч.

Натхненне- ключ да ўсіх замкоў на свеце.
Натхненне –  водблеск першых прамянёў,
Пранізвае душУ да дна яно  і сэрца,
Стварыўшы спалучэнні трапных слоў.

Натхненне, самых светлых спраў аснова,
Ад неба льецца ў сэрца, ад зямлі
І верш з’яўляецца, нібы малітвы словы,
Што шэпчуць нам анёлы з вышыні.

Натхненне – мора ў грудзях паэта,
Яго чарпаць – не вычарпаць вавек!
У ім гукі мора, пах травы і подых ветру,
І крыкі птушак над вадой, і часу бег.

Паэзія – адна з дачок натхнення,
Паэт – пяро ў святых руках яе!
Ён вобразамі лёгкіх летуценняў
Стварае вершы простыя свае.

Дык хай натхненне свеціць, нібы сонца,
Паэзіяй здзійляючы штодня!
Агонь яго няхай гарыць бясконца –
Дае наам веру і энергію жыцця!
2024


Рецензии