Не спыняйся

Бездарожжа вядзе ў заўтра.
Ты, як дойдзеш, скінь смс.
Напішы, ці ў пашане там праўда,
І дадай пару слоў пра тэхнічны прагрэс.

Не спыняйся. Тупай па лужах,
Бруд мясі на нялёгкім шляху.
Я хачу, каб да заўтра дайсці ты здужыў
І пажыў там хаця б крыху.


Рецензии