Закiпае бульба у чыгунку...

***
Закіпае бульба ў чыгунку,
Побач боршчык у гаршку клякоча...
Рэдка маме цалаваў руку,
Зараз сэрца дакрануцца хоча

Да мазольнай мамінай рукі,
Да яе спагадлівай усмешкі...
То кароўцы рэжа буракі,
То выносіць з печы галавешкі...

То на сыраквашы штось пячэ,
То пампушкі робіць на крухмале,
То гарбуз на кашу  рассячэ...
Рэдка маме рукі цалавалі!

Дакрануцца зараз хоць бы раз
Мне да рук матуліных мазольных...
Толькі бляск вачэй яе пагас,
Толькі боль застаўся беспатольны...

26. 01. 2024 г.


Рецензии