Пальма

У пальмы лісты, бы крылы.
Шалёна яна імі маша.
Пакінуць свет гэты пастылы
Пальма адчаянна хоча.
“Чаго не жывецца, дурніца? -
Хмара яе пытае. -
Вады ёсць адкуль напіцца,
Сонца табе хапае.”
Пальма маўчыць панура,
Бо ўчора ўжо хмары казала,
Што колам стаяць ля тына
Яе неймаверна дастала!
Займець бы сапраўдныя крылы,
Узняцца вышэй за аблокі,
Ды пальма - звычайнае дрэва.
Не свецяць ёй нават ногі.


Рецензии