А Азёрках - Азярк!

Зноў нябёсаў хвалюе сінь
І святло самай зоркай зоркі.
Запрасі мяне, запрасі,
Запрасі мяне ў Азёркі!

У глыбінях азёр – язі,
А ў гайнах жывуць вавёркі.
Адвязі мяне, адвязі,
Адвязі мяне ў Азёркі!

Зюзю з Баем хачу знайсці
І Завею, што сушыць зёлкі.
Адпусці мяне, адпусці,
Адпусці мяне ў Азёркі!

Зноў нябёсаў хвалюе сінь
І святло самай зорнай зоркі.
Выклікаю хутчэй таксі:
"Калі ласка, мне ў Азёркі!"
   
Прыпеў..
А ў Азёрках - Азяркі
І бор шумлівы, гаманкі!
А ў Азёрках, у Азёрках, у Азёрках,
А ў Азёрках я і ты,
Віруе вірус мілаты.
І вір бяздонны мілаты.
Лунае вірус мілаты
Мы ў Азёрках, у Азёрках, у Азёрках!
А ў Азёрках - Азяркі.
І свецяць зорам светлякі.
І б'юць хвастамі шчупакі.
І салютуюць шчупакі
Нам ў Азёрках, у Азёрках, у Азёрках!
--


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →