Вечная памяць. Горад-герой

1.На Краснай плошчы агонь гарыць.
Вечная памяць – каб не забыць.
Памяць далёкіх, цяжкіх гадоў
Нам засталась ад дзядоў,
Нашых вялікіх дзядоў.

Слаўся Крэмль, Масква – горад-герой,
Слаўся памяць сэрца наша з табой,
Слаўся дзень вясновы, слаўся вавек –
Каб не ведаў вайны чалавек.

2.Кургану Славы людзі нясуць
Кветкі пашаны, дзетак вядуць.
Каб дзеці неслі памяць гадоў
Што засталась ад дзядоў,
Нашых вялікіх дзядоў.

Слаўся Мінск – наш любы горад-герой,
Слаўся неба сінь над галавой,
Слаўся дзень вясновы, слаўся вавек –
Каб не ведаў вайны чалавек.

3.Ў маленькай вёсцы помнік стаіць.
Вечная памяць – каб не забыць.
Кожнай вясной тут хвіліну маўчаць,
Песні вайны тут гучаць
Радасці слёзы блішчаць.

Слаўся Кіеў - наш горад-герой,
Слаўся памяць сэрца наша з табой,
Слаўся дзень вясновы, слаўся вавек –
Каб не ведаў вайны чалавек.

4.У гушчы лесу помнік стаіць.
Вечная памяць – каб не забыць.
Не зарастае дарога сюды.
Нам захавалі дзяды
Памяць мінулай бяды.

Слаўся Брэст і слаўся крэпасць-герой,
Слаўся кожны з тых, хто вечна з табой,
Слаўся дзень вясновы, слаўся вавек –
Каб не ведаў вайны чалавек.
 
Гарады-героі:
 
(1945) Ленінград. Сталінград(Валгаград). Севастопаль. Адэса.
(1961) Кіеў.
(1965) Масква. Брэсцкая крэпасць.
(1973) Керч. Наварасійск.
(1974) Мінск.
(1976) Тула.
(1985) Мурманск. Смаленск.
 
Слаўся кожны наш горад-герой,
Слаўся памяць сэрца наша з табой,
Слаўся дзень вясновы, слаўся вавек –
Каб не ведаў вайны чалавек.

Сакавiк-май 2020г.
Эдуард Кавальчук


Рецензии