Неахайнасць да слова...

***
Неахайнасць да слова
Мне муляе сэрца,
А нядбайнасць да мовы
Мне муляе жыць.
І якім ні было б
Ваша бойкае скерца,
Трэба родную мову
Як маму любіць.

Каб не засціла вочы
Грашовая слава,
Трэба роднае слова
Сабой затуляць,
Бо яно - гэта слова -
Зусім не забава,
І яго асцярожна
Патрэбна ўжываць.

А няправільна ўжытае -
Гэта халтура,
Што хаўтурамі слова
Магчыма назваць.
Буйным цветам цвіце
Вось такая культура,
І ніякім указам
Яе не стрымаць.

19. 01. 2024 г.


Рецензии