Самагонка, боршч ды каша...

***
Самагонка, боршч ды каша -
Так жыла бабуля Гаша.
Хатка, прызба ля акна -
Так жыла яна адна.

Быў калодзеж каля хаты,
Ў ім вады было багата.
Хоць багата не жыла,
Ды не сквапная была.

Хто ў той Гашкі што украдзе?
Хіба што Татарка (Надзя)
Завітае на сто грам.
Дык які ж у гэтым срам?

На рабоце бацька й маці,
Я сяджу у Гашкі ў хаце.
Дык і мне нальюць малому,
Я вясёлы йду дадому.

На ўвесь Чаплін запяю
Пра таварышку маю:

"Татарка мая,
За каго ты выйшла?
Ні каровы, ні каня,
Адна чупрына пышна..."

Дзе цяпер бабуля наша?
Пад бярозамі спіць Гаша.
Пражыла ўвесь век адна,
Бо праклятая вайна...

17. 01. 2024 г.


Рецензии