Дзiркаваты святаяннiк...

***
Дзіркаваты святаяннік -
Снег пад сонцам залатым.
Я, вядома, не батанік,
Проста так пішу аб тым.

Летуценнік я звычайны,
Нехта кажа, што й паэт.
І няма ніякай тайны,
Шо так бачу белы свет.

Святаяннікам бліскучым
Мне здаецца жоўты снег.
Падпаліла сонца кучу
Снегу, што нібыта смех.

І смяецца святаяннік -
Снег пад сонцам залатым -
На марозным на світанні
Ў ціхім студзені нямым.

17. 01. 2024 г.


Рецензии