казка

Якая з памылак
загнала у хамут,
у дзiунае месца,
сярод дыму з труб?

Сабака залаяў
раптоўна замоўк
надзея малая
што гэта не воўк…

Апошнi агеньчык
уздрыгнуў, патух.
Хавайся ў цемры,
прыпыніўшы рух.

У акне нiбы казка,
адкуль гук пакут?
шляхам ваўкалака
прабег нехта тут.

У весцы трывожнай
пакінуў сляды
Крывавы прахожы
Вялiзнай нагi.

Халоднага поту
Праз скуру шляхi,
Ня дай табе божа
Напрыканцы
Даведацца,
што
ваўкалак
гэта
ты.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →