Мерзнуць яблынi-дзяучынкi...

***
Мерзнуць яблыні-дзяўчынкі.
Стыне зімні агарод.
Рэдкія ляцяць сняжынкі.
На тэрасе - рыжы кот.

Вачанятамі ён круціць:
"Ці не выйдзе той паэт?
Нешта піша... Што за людзі?
Я чакаю свой абед.

Хай бы вынес мне каўбаскі.
Рэдкі снег усё ляціць...
Дачакаешся тут ласкі!
Як без ліверкі пражыць?"

16. 01. 2024 г.


Рецензии