Цiха крыляе завея...

***
Ціха крыляе завея,
Лётае, кружыць, уецца,
Ці то знянацку шалее,
Як апантаная, б'ецца
Ў палкае сэрца маё.
Грае яна на жалейцы,
Голасна плача і вые,
Б'ецца аб палкае сэрца.
Сэрца ад нечага ные,
Хворае сэрца маё.
Ціха крыляе завея.
Песня крыляе над полем.
Сэрца яна не сагрэе.
Сэрца пранізана болем
Ціхай завеі...

15. 01. 2024 г.


Рецензии