Не суняць завеям маю песню...

***
Не суняць завеям маю песню!
Пустазвонам песню не суняць,
Бо яна лунае ў паднябессі.
Ім аб гэтым - толькі гараваць!

Дык няхай жа вые завіруха,
Хмурыць свае бровы і злуе.
Хай да іх прыходзіць патаскуха,
А мяне хай Муза не міне.

Да вясны вядзе мая дарога
Праз завеі лютыя глушы.
Мая Муза - гэта вера ў Бога
І ў бязгрэшнасць Божае душы.

15. 01. 2024 г.


Рецензии