I тут бярозы, i там - бярозы...

***
І тут бярозы, і там - бярозы,
Але пайшоў бы у Галцы ў замець.
За хату б выйшаў і па марозу -
Да тых бярозак, што сэрца раняць.

А з Галцаў глянеш, - на ўскрайку хата,
А злева хвойнік - у белай ваце.
Стажок за хатай, як лось рагаты.
Скубе хтось сена. Напэўна ж, маці.

Пяройдзеш поле да пышных сосен.
Дарога ў жоўтым: хтось вёз салому.
Вярнуцца хата цябе папросіць,
І па захлеўю - хутчэй дадому...

І тут бярозы, і там - бярозы,
Але пайшоў бы у Галцы ў замець.
За хату б выйшаў і па марозу -
Да тых бярозак, што сэрца раняць.

14. 01. 2024 г.

Галцы - назва беразняку ля роднай вёскі.


Рецензии