Каляда

З песняй ходзіць Каляда
Каля вашай хаты.
Гэта шчасце - не бяда!
Гэта Зімкі свята!

Чую, чую каўбасу,
Чую, чую сала,
Што мне з хатачкі нясуць,
Каб душа зайграла.

Свеціць месяц малады,
Зоркам шчыра годзіць.
Згода будзе хай заўжды
У сям'і і ў родзе.

Каляда пяе, пяе,
Свята праслаўляе.
Хто шчадруючым дае,
Той здароўе мае.

Бог таго сваёй рукой
Ад бяды адводзіць,
Дорыць радасць і спакой,
Жыта шчодрым родзіць...

З песняй ходзіць Каляда
Каля вашай хаты.
Гэта шчасце - не бяда!
Гэта Зімкі свята!

            13.01.2024 г.


Рецензии