Урок беларускай мовы

У цемры блукаю, не бачу нічога.
Прагна ўглядаюся ў далеч жыцця.
Столь нада мной, пад нагамі – падлога.
Толькі вось я ўжо быццам не я!
Думкі я маю, што з сэнсам ў растанні:
З імі ні цёпла, ні холадна тут –
У месцы, дзе дні апрануты ў змярканне,
Побач з людзьмі, што ядуць солі пуд…
Коціцца хутка ў рэчцы вадзіца,
Сонейка ззяе ў абшары палёў, –
Няма каму сёння ля рэчкі спыніцца,
Сэнсу ў думак не з’явіцца зноў.
Верыць не модна, марыць – дарэмна,
Сэнсу ў жыцці бескарысна чакаць…
Шлях мой зямны апыніўся нікчэмны:
Мне застаецца ў цемры блукаць!


Рецензии