Так, нiчым не усхваляваны...

***
Так, нічым не ўсхваляваны,
І жыву тут з году ў год,
І зямлі маёй заганы
Бачу, як і мой народ
Бачыць іх - заганы-раны -
І маўчыць. І я маўчу.
Лёс даўно пераараны,
Ды другога не хачу.
Толькі ўсё ім мала, мала.
Асушаюць і аруць.
Што было, й таго не стала.
Толькі што яны пажнуць?
Хіба тое, што пасеюць,
Бо які з балота хлеб?
Так, араць яны умеюць
Для сягонняшніх патрэб.

10. 01. 2024 г.


Рецензии