Клён

На памежжы - стары клён.
Шмат гадоў стаіць тут ён.
Перажыў пажар,  вайну,
А краін - дык не адну.
Бачыў голад, многа слёз,
Стойка змены перанёс.
Дзень за днём уверх расце,
Шырыць крону пакрысе.
Множыць вецце, карані,
У кругі сплятае дні.
Дыша золкаю зарой,
Лісце мые ён расой,
Размаўляе па начах
З зорамі аб іх мірах.
Пра зямныя рубяжы
Уладар стары мяжы
Нават і не разважае:
Межаў клён не заўважае.


Рецензии