Партрэты, фатаздымкi

Сякуць карэннi радаслоўя ўпарта,
Растуць i множацца бязродзiчы.
Разносяць з пылам чуткi, бы на жарты,
Хлуснёй знарок дарогу кропячы.

Наводзяць страх за фатаздымкi мёртвых,
Шушукаюць, што прынясуць нам зло.
Бы незнарок, але так вельмi вёртка,
Рвуць нiтачку хлуслiвым рамяслом.

Гараць на вогнiшчы бацькоў партрэты,
Iх дух i памяць з дымам да нябёс.
Пад прахам шлях да сэрца ўнука дзеда,
Бязродных кружыць i валтузiць лёс.

Рагоча д`ябал – заблытАў сцяжынкi,
Каб радавое дрэва не цвiло.
Каб гнулiся ад ветру, як былiнка,
Азмрочыла сумотаю чало.

Малiтву душ, што ў неба закружылi,
За ўнукаў i дзяцей не чуе Бог.
Пад попелам духоўны роду стрыжань,
И чэзне, быццам зжаты каласок.

Партрэты, фатаздымкi – родным памяць,
Наш радавод, той моцны ланцужок.
Да Госпада святая дзецям брама,
Вады з крынiцы роднае глыток.


Рецензии