Ой, рана-рана устау цыгана...

      (народна-аўтарская песня)


Ой, рана-рана ўстаў цыгана,
Ой, як ісці збіраўся ў прочкі,
Для ўсіх вакол неспадзявана
Пакінуў родны свой куточак.

І як пайшоў не ўзяў нічога,
Адно кажух напяў на плечы,
Ды толькі коніка старога
Сабе цыгана прысабечыў.

Дый толькі коніку аброці
Не ўзяў цыганачак-малойчык,
І ён бы стомлены ў гароце,
Сарваўся і пабег у прочкі...

Як ты цыган пакінуў хату,
Як ты зняважыў дом бацькоўскі-
Цяпер ў жыцці ня будзе ладу,
А толькі след капытаў конскіх...

Ды ты не вернешся дадому,
Бо ў галаву узяў замнога,
Цяпер не родны ты нікому,
З усёй радні - адна дарога...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →