Прыляцелi птушкi...

***
Прыляцелі птушкі, птушкі-амялушкі,
На каліну селі, ягадак пад'елі.

Прыляцелі птушкі з поўначы, зімуюць.
Можа, пра каліну мае песні чуюць?

Я не рву каліну, пакідаю птушкам,
Што з вялікім чубам, птушкам-амялушкам.

Хай маёй каліны сеецца насенне,
Потым прарастае хай у дзень вясенні!

Птушкі-амялушкі на каліну селі,
Ягады-пампушкі хутка дагарэлі!

03. 01. 2024 г.


Рецензии