За акенцам - цемень...

***
За акенцам - цемень.
Апусціўся змрок -
Цвёрды, нібы крэмень.
Абвастрыўся зрок.

Прытупіўся вечар,
Толькі змрок вакол.
Не гуляе вецер
Нават ля акон.

Аслабелым крокам
Згладжвае зіма
Вечар адзінокі,
Сумны, як турма.

За акенцам цемень,
Нібы незнарок,
Крэменем аб крэмень
Выкрасае рок.

02. 01. 2024 г.


Рецензии