Пуста у душы, як у студзеньскiм садзе...

***
Пуста ў душы, як у студзеньскім садзе.
Класікі й тыя не поўняць душу.
Думкамі недзе яшчэ ў лістападзе,
Лісцік кляновы у сэрцы нашу.

Ды адмялі лістападамі клёны.
Студзеньскі дзень за акенцам пусты.
Ельнік густы на узгорку зялёны,
Яркія кроплі - каліны кусты.

Пуста ў душы. Заімглёнае неба.
Кнігу б складаць, але вершаў няма.
Сумныя вершы нікому не трэба.
Пуста ў душы. За акенцам зіма.

Пуста ў душы, як у студзеньскім садзе.
Класікі й тыя не поўняць душу.
Думкамі недзе яшчэ ў лістападзе,
Лісцік кляновы у сэрцы нашу...

02. 01. 2024 г.


Рецензии