Вятрыска

Вятрыска шалік скалыхнуў:
“Вітаю. З Вамі мы знаёмы?
Я проста міма пралятаў.
Вы крочыце дадому?
Як Вам пасуе шалік Ваш!
Дазвольце мне яго паправіць.
Зімы халоднай антураж
Вас, пані, мабыць, не забавіць?”
Вятрыска дзьмуў, вакол кружыў,
Усё набіваўся ў кавалеры,
Ля крамы ветла расчыніў
Са скрыпам мне старыя дзверы…
На ганку шустра заскакаў
У пачуццяў радаснай віхуры:
Ён новы шалік напаткаў,
І з ім ужо круціць “шуры-муры.”


Рецензии